Цэнтральнай тэмай свежага нумару папяровай «Нашай Нівы» стала гісторыя жыцця новага міністра інфармацыі Ліліі Ананіч.
Палітычная пазіцыя чыноўніцы добра вядомая. Але мы вырашылі паглядзець на Ананіч з іншага, «людскага», боку.
Хто былі бацькі міністаркі? На каго вывучыліся дзеці? Дзе Ананіч вучылася і дзе працавала? Дзе, у рэшце рэшт, жыве і дзе адпачывае?
Гісторыя жыцця Ліліі Ананіч надрукаваная ў сённяшняй газеце. І вось першая рэакцыя — у дзень выхаду газеты, адразу ўранку, дачка Ананіч закрыла свой профіль, а сын зусім выдаліў акаунт.
Адметна, што увечары акаунт быў адноўлены.
* * *
Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер. Дык падпісвайцеся!
Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), а таксама ў новай кнігарні «Галіяфы» па адрасе вул. Валгаградская, 6 (ст.метро «Маскоўская»).