Жанчына памерла, пасля таго як злачынцы зрабілі ёй ін'екцыю невядомага прэпарата на ўсходзе Масквы. Пра гэта 9 ліпеня паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Паводле следства, 7 ліпеня 63-гадовая жанчына паведаміла сваёй суседцы, што на яе напалі двое невядомых і ўкалолі ў сцягно невядомы прэпарат, пасля чаго збеглі. Адзін са злачынцаў хаваў твар пад маскай у выглядзе накладных вусоў і акуляраў.

Праз некаторы час пасля гэтай размовы жанчына памерла. Цяпер праводзіцца судова-медыцынская экспертыза, якая дазволіць высветліць прычыну смерці і ўведзены прэпарат.

Акрамя таго, аператыўнікі высвятляюць асобы нападнікаў, якіх зняла камера відэаназірання. Па факце забойства заведзена крымінальная справа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?