7 ліпеня ў Мікашэвічах (Лунінецкі раён), паблізу гаражнага масіва па вуліцы Садовай, знойдзены мёртвым 26-гадовы мясцовы жыхар, які 1 ліпеня пайшоў з дому і не вярнуўся.

«Праверку па факце знікнення пачаў Лунінецкі РАУС, — распавёў Медыя-Палессю начальнік Лунінецкага райаддзела Следчага камітэта Юрый Мартынкоўскі. — 7 ліпеня малады чалавек знойдзены павешаным каля гаражоў на вуліцы Садовай».

Незадоўга да гэтага, 2 чэрвеня, амаль на тым жа месцы, такім жа чынам звёў рахункі з жыццём родны брат загінулага. Па словах бацькі, сын вельмі перажываў страту роднага чалавека, не раз казаў: «Шукайце мяне, дзе і брата».

Праверку па факце смерці праводзіць райаддзел Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0