09.07.2014 / 15:41

«Хор Турэцкага» падчас Славянскага базару падтрымаў Украіну песняй 1

Расейская група падчас канцэрту ў межах «Славянскага базара» у Віцебску выканала ўкраінскую «Пісню про рушник» і пажадала Ўкраіне роськвіту.

Пра гэта паведамляюць Народныя навіны Віцебска. Падчас выкананьня песьні сцэна была аформленая ў колеры нацыянальнага сьцягу Ўкраіны і ўзоры ўкраінскіх рушнікоў і вышыванак.

Кіраўнік «Хора Турэцкага» — Міхаіл Турэцкі — мае беларускія карані, але нарадзіўся ў Маскве. Бацькі Турэцкага паходзяць зь Беларусі.

Урачыстае адкрыцьцё фэстывалю Славянскі базар у Віцебску адбудзецца 10 ліпеня. Сёлета ў праграме як звычайна ўдзельнічаюць дзясяткі зорак расейскай сцэны. Украінскія выканаўцы прадстаўленыя сьпявачкай Ірына Білык, сьпеваком Маціясам. Раней паведамлялася, што ў Віцебску адбудзецца канцэрт украінскага дуэта Патап і Насьця, але ў канчатковай праграме іх выступу няма.

Сёлета на Славянскім базары ня будзе і традыцыйнага ўдзельніка — пераможцы Эўрабачаньня-2014 аўстрыйскай сьпявачкі Канчыты Вурст.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Катерина / Адказаць
10.07.2014 / 12:02
В каком месте вы увидели что Потапа и Насти там нет? http://fest-sbv.by/afisha/cht-10/98-torzhestvennoe-otkrytie-xxiii-mezhdunarodnogo-festivalya-iskusstv-slavyanskij-bazar-v-vitebske.html А и, кстати, чего чего а «роськвиту» нам не надо
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру