Грамадства22

Член савета рэспублікі Віталь Кастагораў пазбаўлены недатыкальнасці

Член Савета Рэспублікі і магілёўскі бізнэсмэн Віталь Кастагораў быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў проста на пасяджэнні і пазбаўлены недатыкальнасці. Пра гэта паведаміла крыніца ў Савеце Рэспублікі.

Згодна з законам, пазбавіць недатыкальнасці члена Савета Рэспублікі можна толькі са згоды астатніх сенатараў, за выключэннем выпадкаў здзяйснення здрады дзяржаве або iншага асаблiва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення злачынства.

Па словах крыніцы, Кастагораў быў затрыманы проста на пасяджэнні верхняй палаты парламента, якое праходзіла ў канцы чэрвеня. Члены Савета Рэспублікі большасцю галасоў пазбавілі сенатара недатыкальнасці.

У Следчым камітэце і КДБ не змаглі пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю аб яго затрыманні.

Пазней у прэс-службе Савета Рэспублікі ўдакладнілі, што Кастагораў пазбаўлены недатыкальнасці ў адпаведнасці з артыкулам 47 закона «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» ад 4 лістапада 1998 года ў сувязі з матэрыяламі, што паступілі з праваахоўных органаў.

Датэлефанавацца на мабільны тэлефон Кастагорава не ўдалося. На прадпрыемстве ЗАТ «Палітэкс», якое ён узначальвае, на тэлефонныя званкі на працягу дня таксама не адказвалі.

Як паведаміў начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Магілёўскага аблвыканкама Віктар Красоўскі, нумар Віталя Кастагорава недаступны ўжо не першы дзень.

ЗАТ «Палітэкс» — адзін з найбуйнейшых вытворцаў нятканых тэкстыльных матэрыялаў у Рэспубліцы Беларусь.

***

Віталь Кастагораў нарадзіўся ў 1969 годзе ў пасёлку Таромскае Днепрапятроўскай вобласці ва Украіне. У 1991 годзе скончыў Калінінградскае вышэйшае інжынернае ордэна Леніна Чырвонасцяжнае вучылішча інжынерных войскаў па спецыяльнасці «фартыфікацыйныя збудаванні і маскіроўка».

З 1995 па 1996 гады працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях малога эксперыментальнага прадпрыемства «Аспект». У 1997 — 1998 гадах — намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях вытворчага камерцыйнага прадпрыемства «Палітэкс». З 25 снежня 1998 года і па цяперашні час з'яўляецца дырэктарам ЗАТ «Палітэкс».

Кастагораў абраны членам Савета Рэспублікі пятага склікання ад Магілёўскай вобласці (вылучаны ад Магілёўскага, Клічаўскага і Слаўгарадскага раёнаў). З'яўляецца членам Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь. Ганаровы прадпрымальнік Рэспублікі Беларусь (2003). Чалавек года Магілёўскай вобласці (2002). Лепшы прадпрымальнік года ў намінацыі «Мецэнат» (2001, 2002). Лепшы прадпрымальнік года ў намінацыі «Экспарцёр» (2003). Лепшы прадпрымальнік года Магілёўскай вобласці ў намінацыі «Экспарцёр» (2000, 2001, 2002, 2003, 2007, 2011). Лепшы прадпрымальнік года Магілёўскай вобласці ў сферы вытворчасці спажывецкіх тавараў (2010).

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі3

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць