На працягу дня баевікі вялі масіраваны наступ на аэрапорт Луганска, які знаходзіцца пад кантролем украінскіх сілавікоў.
Пра гэта «Украінскай праўдзе» паведаміў адзін з салдат, якія знаходзяцца ў аэрапорце.
«Ідзе масіраваны наступ», — сказаў ён.
«Днём ішоў абстрэл з двух танкаў і з мінамётаў. Гэта было ў гадзіну дня і ў тры гадзіны дня ў аўторак», — распавяла крыніца «Украінскай праўды» ў АТА.
«Была інфармацыя, што перамяшчалася 2 ўстаноўкі «Град «БМ-21», — распавяла крыніца.
У той жа час суразмоўца УП, які знаходзіцца ў аэрапорце, на пытанне, ці выкарыстоўваюць баевікі супраць іх ўстаноўкі «Град» па стане на 17:20, адказаў:
«Усё ўжываюць. Авіяцыі няма».
Па стане на 17:30 стала вядома, што ўкраінская авіяцыя ўдарыла па баевіках. Аднак пасля аднаго ўдару авіяцыя паляцела, а наступленне на аэрапорт працягнулася.
Па стане на 19:43, згодна з паведамленнем кіраўніка Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрыя Тымчука, авіяцыя сіл АТА нанесла ўдар па пазіцыях тэрарыстаў паблізу Луганскага аэрапорта, які займаюць сілавікі. У выніку ўдару 2 танкі і 1 РСЗА «Град» баявікоў знішчаны.
Па стане на 20:01 прэс-цэнтр АТА паведаміў, што бой скончыўся. Страт сярод украінскіх вайскоўцаў няма.