Паводле інфармацыі прэс‑службы «Белтэлекама», кошт паслуг высакахуткаснага выдзеленага доступу ў інтэрнет зніжаецца на 30%.
На 10% зніжаецца кошт доступу ў інтэрнет з гарантаванай паласой прапускання (для пастаўшчыкоў інтэрнет‑паслуг).
Адбыліся змяненні і ў тарыфах Цэнтра апрацоўкі звестак: кошт 1 Гб прынятай і перададзенай інфармацыі ў тарыфах хостынга зніжаны на 25%.
Варта адзначыць, што сёлета «Белтэлекам» ужо зніжаў тарыфы для пастаўшчыкоў інтэрнет‑паслуг і тарыфы хостынга.