У нумары:

— «Наша Ніва» знайшла ў спікера Уладзіміра Андрэйчанкі, які прыватызаваў кватэру коштам $400 тысяч, цікавага суседа. Як выявілася, міністр эканомікі Мікалай Снапкоў узяў у дзяржавы апартаменты коштам $500 тысяч, прычым заплаціў за іх у растэрміноўку… у рублях. 

— У новым музеі Вялікай Айчыннай ёсць зала Лукашэнкі. Ёсць тут стэнды з партрэтамі сучасных кіраўнікоў МУС і КДБ.

— Гісторыя жыцця міністаркі Ліліі Ананіч. Палітычная пазіцыя чыноўніцы добра вядомая. Але мы вырашылі паглядзець на Ананіч з іншага, «людскага», боку.

— Працяг тэмы. Якую суму мітрапаліт Філарэт заплаціў Юрыю Чыжу за катэдж у элітным пасёлку «Лагожаск»?

— Украінцы вызвалілі Славянск. Што далей? Гутарка са стваральнікам аналітычнага цэнтра Belarus Security Blog Андрэем Паратнікавым.

— Не тыя, альбо Ці быў «Хлопчык з лебедзем»? Камертон тыдня з Сяргеем Ваганавым.

— «А вы Пушкіна намалюйце!» Пошта рэдакцыі.

— 3 ліпеня 1944-га: пра што маўчыць падручнік. Піша Анатоль Сідарэвіч.

— «У Грэцыі ёсць ўсё!» Падарожныя нататкі.

* * *

Новы нумар падпісчыкі атрымліваюць у сераду, а ў кіёсках ён з'яўляецца ў раніцу ў чацвер. Дык падпісвайцеся!

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.

Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (пр. Незалежнасці, 34а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), а таксама ў новай кнігарні «Галіяфы» па адрасе вул. Валгаградская, 6 (ст.метро «Маскоўская»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0