Беларус‑2007. Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа / Заснавальнік Марат Клакоцкі. — Нью‑Ёрк, 2007. — 188 с.

У выдавецтве нью‑ёрскае газэты «Беларус»у сярэдзіне восені выйшаў літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа «Беларус» за 2007 год.

У зборнік увайшлі творы 18 аўтараў, што пражываюць за межамі Беларусі: Віктар Кавалеўскі (Аўстралія), Ірына Снарская (Украіна), Ірына Варабей (Канада), Янка Запруднік і Сяржук Сокалаў-Воюш (ЗША), Макс Шчур (Чэхія), Зьміцер Давыдзенка (Расея) і г.д.

Прадмову да зборніка напісаў Вітаўт Кіпель.

Як зазначаюць выдаўцы, ёсьць сярод іх і ўжо вядомыя пісьменьнікі й паэты, але большасьць складаюць тыя, хто толькі пачынаюць спрабаваць свае сілы ў прыгожым пісьменстве. Наколькі ўдалымі атрымаліся іхныя спробы, меркаваць вам, чытачы, ды літаратурным крытыкам.

Замовіць альманах можна напісаўшы на адрас рэдакцыі [email protected]

Тым часам прымаюцца заяўкі на ўдзел у зборніку 2008 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0