Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па тэлефоне абмеркавалі з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам сітуацыю в Украіне, паведамляецца на сайце Крамля.

«Кіраўнікі трох дзяржаў выказаліся на карысць хутчэйшага аднаўлення рэжыму спынення агню і правядзення сустрэчы кантактнай групы з удзелам прадстаўнікоў пратэстных рэгіёнаў. Дамоўлена працягнуць кантакты па ўкраінскай праблематыцы», — гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні кіраўнікі МЗС Расіі і Францыі, Сяргей Лаўроў і Ларан Фабіус у тэлефоннай размове таксама выказалі ўзаемную зацікаўленасць у выніковым працягу працы кантактнай групы па дээскалацыі ўкраінскага крызісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?