Як расказалі Tribuna.com ў прэс-службе УУС Мінаблвыканкама, футбаліст салігорскага «Шахцёра» і экс-форвард моладзевай зборнай Беларусі Уладзімір Юрчанка асуджаны на чатыры месяцы за ўхіленне ад пакарання.

Фота sports.ru.

Фота sports.ru.

Па непацверджанай інфармацыі, Юрчанка быў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ за кіраванне без правоў і не змог своечасова выплаціць штраф. Вядома, што праблемы з ДАІ на гэтай глебе былі ў Юрчанкі і раней.

Каля месяца таму на адной з трэніровак Юрчанка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі. З тых часоў у занятках «Шахцёра» ён удзелу больш не прымаў.

Вядома, што ў сёння 25-гадовы Юрчанка быў пераведзены ў турму горада Жодзіна для адбыцця пакарання.

Два галы Уладзіміра Юрчанкі ў вароты Італіі ў свой час вывелі моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянат Еўропы па футболе, дзе наша каманда заняла 3-яе месца.

Уладзімір Юрчанка – мае цыганскае паходжанне. У кожным інтэрв’ю ён адзначаў, што шануе свае карані. За час кар’еры Юрчанка пагуляў за мінскае «Дынама», магілёўскі «Дняпро», салігорскі «Шахцёр», жодзінскае «Тарпеда», а таксама за расейскі «Сатурн».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0