«Казак Міхайла Гаўрылюк, які стаў адным з сімвалаў кіеўскага Майдана, трапіў у палон да баевікоў у Данецкай вобласці». Пра гэта паведаміў у чацвер сайт «Чарнавіцкі прамень», спасылаючыся на ўласныя крыніцы.

Па звестках выдання, Гаўрылюк з таварышамі вёз дапамогу ў Славянск.

Пазней стала вядома, што гэтая інфармацыя не пацвердзілася. Землякі казакі зрабілі памылковы вывад проста таму, што мабільны тэлефон яго доўгі час быў адключаны. Аказалася, баец знаходзіўся на заданні, у часе якога тэлефон давялося пакінуць у лагеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0