Кампанія Microsoft абвясціла, што спыніць паўнавартасную падтрымку аперацыйнай сістэмы Windows 7.
Як паведамляе выданне Digital Spy, падтрымка будзе спыненая з 13 студзеня 2015 года. На працягу наступных 5 гадоў Microsoft мае намер ажыццяўляць частковую падтрымку аперацыйнай сістэмы, што будзе ўключаць у сябе абнаўленні сістэм бяспекі і ліквідацыю выяўленых непаладак.
Сур'ёзных змяненняў у Windows 7 ужо не будзе. Раней кампанія паведаміла аб поўным спыненні падтрымкі аперацыйнай сістэмы Windows XP.
0
0
0
0
0
0