Паведамленні аб загінулых ва Украіне расейцах — вынік украінскай прапаганды, каб паказаць удзел Расіі ў канфлікце.

Пра гэта заявіў на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч.

«Я не знаёмы з такой статыстыкай і думаю, што гэта навеяна, хутчэй, украінскімі прапагандысцкімі магчымасцямі, якія падкрэсліваюць, што мы ваюем на баку апалчэнцаў. Гэта зусім не так», — заявіў Лукашэвіч.

Ён таксама абверг паведамленні аб тым, што Расія нібыта можа правесці міратворчую аперацыю на тэрыторыі Украіны.

«Нічога падобнага», — заявіў ён, дадаўшы, што дадзеная інфармацыя была абвергнутая «на самых вышэйшых узроўнях».

«Яна, відаць, спецыяльна запушчана кімсьці, хто хоча атрымаць рэакцыю Расіі на падзеі ва Украіне», — запэўніў Лукашэвіч.

Як вядома, адзін з лідараў данецкіх баевікоў Аляксандр Барадай 29 мая заявіў, што ў выніку вызвалення сіламі АТА аэрапорта Данецка загінулі 34 баевіка з Расіі.

Ён дадаў, што ў Расію былі адпраўленыя целы ўсіх загінулых.

Пра гэта не паведаміў ні адзін расейскі цэнтральны канал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?