У Нацыянальным аэрапорце Мінск днём 9 ліпеня супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі сумесна з калегамі з ГУУС Мінгарвыканкама быў затрыманы трафікёр — грамадзянін усходнеазіяцкай краіны. 

Як паведамляе МУС, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што фігурант завербаваў і спрабаваў вывезці на сваю радзіму дзвюх мінчанак для сексуальнай эксплуатацыі ў бардэлях, уладальнікам якіх з'яўляецца яго знаёмы. 

Зламыснік — малады чалавек 1990 года нараджэння, нядаўні выпускнік прэстыжнай беларускай ВНУ. Цяпер вядома як мінімум яшчэ пра два факты вярбоўкі ім беларускіх дзяўчат для прастытуцыі. 

Партызанскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа. За такія дзеянні заканадаўствам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. 

Усяго ў 2014 годзе супрацоўнікамі падраздзяленняў па процідзеянні гандлю людзьмі МУС перакрыты 10 каналаў пастаўкі «жывога тавару» за мяжу. Выяўлена 19 злачынстваў, звязаных з вывазам 25 пацярпелых за мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?