Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у цырымоніі адкрыцця XXIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», паведамілі БелТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка згодна з традыцыяй уручыць галоўную ўзнагароду «Славянскага базару» — «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», а таксама ўручыць прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.