Нацыянальны банк Беларусі дазволіў банкам не купляць у фізічных асоб украінскую грыўню. Аб гэтым гаворыцца ў пісьме Нацбанка камерцыйным банкам.

Як растлумачыла намеснік начальніка ўпраўлення валютнага рэгулявання Нацыянальнага банка Ірына Гелаш, банкі самі звярнуліся да рэгулятара за такім дазволам, паколькі ў іх утварыўся значны астатак наяўных грывень, які цяпер банкі не маюць магчымасці інкасіраваць. Рэгуляванне сітуацыі шляхам зніжэння банкамі курсаў куплі грыўні ў насельніцтва не дало чаканага эфекту, і тэндэнцыі перавышэння аб'ёмаў куплі грыўні над яе аб'ёмамі продажу захоўваюцца.

У сувязі з гэтым Нацбанк дазволіў банкам на іх вырашэнне толькі прадаваць фізічным асобам наяўную грыўню за наяўныя беларускія рублі. «Калі банк для сябе вырашыў, што ён можа і прадаваць, і купляць грыўню, то ніхто не забараняе яму гэта рабіць», - сказала Ірына Гелаш.

Дазвол дзейнічае да 1 студзеня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?