Сёлета не хапае сродкаў для фінанавання некаторых відаў спорту, паведаміў першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Гагіеў на справаздачна-выбарнай канферэнцыі Беларускай федэрацыі гандбола 10 ліпеня.

У прыватнасці, паводле яго слоў, не хапае 3 млрд рублёў на біятлон, 1,7 млрд — на канькабежны спорт, 4 млрд — на веславанне.

Фінансаванне ж гандбола склала 123% ад плана, адзначыў Гагіеў. Ён падкрэсліў, што за апошнія восем гадоў, на працягу якіх федэрацыяй кіруе Уладзімір Канаплёў, фінансавае становішча клубаў палепшылася, БФГ стала ўкладваць больш сродкаў. Гагіеў згадзіўся з наяўнасцю фінансавых праблем у гэтым відзе, але, характарызуючы ўзаемаадносіны з федэрацыяй, прызнаў: «Хто цягне, на таго і грузяць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?