Прэзідэнту ЗША Барака Абамы прапанавалі пакурыць марыхуаны. Інцыдэнт адбыўся падчас паездкі кіраўніка Белага дома ў штат Каларада — калі прэзідэнт зайшоў у адзін з бараў Дэнвера, мясцовы заўсёднік Мэт Энтані прапанаваў яму папаліць касяк.

Як паведаміў сам Энтані, які выклаў у Instagram фота і відэа эпізоду: «Я спытаў у яго, ці не жадае ён курнуць траўкі… ён засмяяўся!». Запіс імкліва набраў тысячы лайкаў, слых аб тым, што адбылося, хутка разышоўся па сеціве, і ўжо на шляху ў аэрапорт Дэнвера прэзідэнта сустракалі плакатамі «Бясплатная траўка для Абамы».

Каларада — адзін з двух штатаў ЗША, разам з Вашынгтонам, дзе ўжыванне канабісу з'яўляецца цалкам законным. У астатніх штатах паліцыя пераследуе аматараў пакурыць марыхуану. Па статыстыцы, штогод больш за 800 тысяч чалавек аказваецца пад арыштам за захоўванне і ўжыванне канопляў.

Не сакрэт, што ў юнацтве цяперашні прэзідэнт пакурваў канабіс, але пазней ад гэтай звычкі адмовіўся. Тым не менш да гэтага часу Барак Абама прытрымліваецца думкі, што паміж курэннем цыгарэт і лёгкімі наркотыкамі асаблівай розніцы няма і што марыхуана для арганізма не больш шкодная за алкаголь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?