Некалькі сотняў тысяч жыхароў Данецка павінны быць эвакуіраваны з горада. Пра гэта 10 ліпеня па вяртанні з Масквы паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Данецку «прэм'ер-міністр» самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Барадай, — паведамляе тамтэйшая «Муниципальная газета».

Ён заявіў аб правядзенні «частковай эвакуацыі з раёнаў Данецка». Паводле яго словаў, у бліжэйшы павінны быць эвакуіраваны некалькі соцень тысяч гараджан», — піша сайт.

«Гэта робіцца, каб выключыць гуманітарную катастрофу і гібель вялікай колькасці мірных жыхароў», — распавёў Аляксандр Барадай.

Прэм'ер ДНР лічыць, што «большасць данчан пажадаюць выехаць на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі». Бородай падкрэсліў, што «гэтая эвакуацыя будзе добраахвотнай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0