Як паведамілі ў Следчым камітэце, грамадзянін Расіі (на фота) падазраецца ў разбойным нападзе на песніянерку. Здарэнне адбылося 10 ліпеня на вуліцы Кульман у Мінску. Мужчына пазнаёміўся з пенсіянеркай, назваўшыся прадаўцом посуду. Прапанаваў жанчыне набыць тавар. Тая пагадзілася і запрасіла незнаёмца да сябе, каб разлічыцца. У кватэры расіянін накінуўся на гаспадыню і скраў 30 мільёнаў рублёў.

Мужчына затрыманы. Следчыя правяраюць яго датычнасць да іншых злачынстваў у Беларусі. Калі вы пазналі чалавека на фота, звяртайцеся ў Савецкае РУУС Мінска на: (017) 292-02-02, (029) 356-02-70.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?