Расія спісала амаль увесь доўг Кубы перад СССР — больш за 30 млрд даляраў. Пазасталыя 3,5 млрд даляраў доўгу Гавана абяцае пагашаць на працягу 10 гадоў.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў у пятніцу закон «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж урадам Расійскай Федэрацыі і ўрадам Рэспублікі Куба аб урэгуляванні запазычанасці Рэспублікі Куба перад Расійскай Федэрацыяй па крэдытах, якiя прадастаўлены ў перыяд былога СССР», паведамляе прэс-служба Крамля.
Да гэтага часу Куба лічылася найбуйнейшым даўжніком Расіі, і цяперашняе спісанне яе доўгу — рэкорднае ў гісторыі дыпламатычных адносінаў Масквы з іншымі краінамі.