Міністэрства замежных спраў Украіны накіравала ў Варшаву запыт на агрэман наконт прызначэння былога в.а. кіраўніка МЗС Андрэя Дзяшчыцы надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Польшчы.
«Цяпер гэта ўжо вырашана, Дзяшчыца пагадзіўся (на працу ў Польшчы)», — адзначыла крыніца ў дыпламатычных колах. Фармальна яго прызначэнне яшчэ павінна быць ўзгоднена польскім бокам, але пакуль няма сумневаў, што агрэман будзе дадзены.
Андрэй Дзяшчыца свабодна валодае польскай, ён мае значны досвед працы ў пасольстве Украіны ў Польшчы
— з 1996 па 1999 і з 2004 па 2006 гады. Таксама з 1999 па 2001 гады ён працаваў у недзяржаўным сектары, ва ўкраінскім-польска-амерыканскім фондзе ПАУСІ.
Як вядома, Дзяшчыца выконваў абавязкі міністра замежных спраў з 27 лютага па 19 чэрвеня 2014 года. За некалькі дзён да адстаўкі ён стаў фігурантам скандалу, публічна назваўшы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна «х*лом».