11.07.2014 / 12:52

Двайное забойства і адно самагубства ў Вілейскім раёне 2

Забіў вяскоўцаў і застрэліўся сам.

«Вечарам 10 ліпеня паступіла паведамленне пра страляніну ў адной з вёсак Вілейскага раёна. Пасля прыбыцця на месца здарэння следча-аператыўнай групай у адным з дамоў былі знойдзены трупы мясцовай жыхаркі, 1948 года нараджэння, і яе суседа, 1955 г.н. Падчас адпрацоўкі прылеглай тэрыторыі знойдзены трэці труп мужчыны, жыхара Мінска, 1963 г.н.

Па папярэдняй версіі, 51-гадовы мінчук на глебе канфлікту нанёс сваячцы нажавыя раненні, а ў яе суседа стрэліў са сваёй паляўнічай стрэльбы. Пасля чаго застрэліўся сам»,

— паведаміла прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Заведзена крымінальная справа. Прызначаны шэраг экспертыз.

СМ

0
л / Адказаць
11.07.2014 / 15:05
"паведамленне пра страляніну ў адной з вёсак Вілейскага раёна. Пасля прыбыцця на месца здарэння" где произошло и как они нашли место преступления из статьи непонятно
0
кузя / Адказаць
14.07.2014 / 22:30
произошло в д Долгиново
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру