У Беларусі мінімальны заробак за чэрвень індэксуецца, як і ў папярэднім месяцы, на 7,2%.

Гэта абумоўлена тым, што індэкс спажывецкіх цэн за чэрвень не перавысіў пяціпрацэнтны парог да месяца папярэдняй індэксацыі (май 2014 года), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Такім чынам, месячны мінімальны заробак за чэрвень гэтага года складае 1 млн 747 тыс. 300 рублёў, пагадзінны мінімальны — 10 тыс. 410 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0