Беларуска, якая ваюе на баку баевікоў, усміхаецца на камеру і хваліцца тым, што яна забойца.
Жанчына носіць камуфляжную форму з нашыўкай у выглядзе афіцыйнага дзяржаўнага сьцяга Беларусі і георгіеўскай стужкай. А на відэа распавядае, што забівае ворагаў і жаліцца на беларускае КДБ. «Мне пагражае да 10 гадоў зняволення», – кажа Красоўская.
Раней паведамлялася, што Наталля Красоўская затрыманая ўкраінскімі жаўнерамі, але інфармацыя не пацвердзілася.
На пачатку чэрвеня барысаўчанка стала гераіня расейскага прапагандысцкага роліку, у якім распавяла, што ваюе ў ваколіцах Славянска, у вёсцы Сямёнаўцы на баку ўзброеных сепаратыстаў.
0
0
0
0
0
0