На выхадныя ў Мінску змяняцца рух грамадскага транспарту па вуліцы Свярдлова, паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».
Прыкладна з 0.30 12 ліпеня да 5.00 14 ліпеня:
- рух тралейбусаў маршрутаў № 3, 6, 16, 20, 30 арганізуецца да плошчы Ф.Багушэвіча па вуліцах Свярдлова, Бабруйскай, К.Цэткін у абодвух напрамках;
- рух аўтобусаў маршрутаў № 3С, 5Т, 43, 79, 79д, 81Э, 85С, 102, 123, 175Э арганізуецца па вуліцах Свярдлова, Бабруйскай да прыпыначнага пункта «Аўтавакзал «Цэнтральны», назад — па вуліцах Бабруйскай, Ульянаўскай, Свярдлова і далей па маршрутах;
- рух аўтобусаў маршруту № 127 у напрамку плошчы Незалежнасці арганізуецца па вуліцах Ульянаўскай, Бабруйскай, Кірава, Свярдлова, праспекце Незалежнасці, у зваротным напрамку — без зменаў.