11.07.2014 / 16:43

Apple запатэнтавала тэхналогію стварэння шклянога смартфона 5

Кампанія Apple запатэнтавала тэхналогію вытворчасці прылад, цалкам зробленых са шкла — ад iPhone і iPad да манітораў і тэлевізараў.

Як піша Apple Insider, сутнасць вынаходкі заключаецца ў папластовым накладанні шкляных панэляў і наступным злучэнні іх адна з адной з дапамогай тэрмаўздзеяння.

У выніку, гаворыцца ў патэнце, атрымліваецца даволі тоўсты кавалак матэрыялу, які можа быць падвергнуты механічнай апрацоўцы для атрымання жаданай формы. Далей у цалкам шкляным корпусе могуць быць зробленыя адтуліны для кнопак і іншых элементаў кіравання, змешчаны ўнутр дысплей, электроніка і іншыя кампаненты.

Задняя панэль, пішуць інжынеры Apple, можа быць таніраваная да напаўпразрыстага або непразрыстага стану, каб схаваць ад вачэй акумулятар, гнуткія кабелі і іншае начынне.

Заяўка на патэнт была пададзеная яшчэ ў 2013 годзе, а пацверджаная 8 ліпеня 2014 года. Сярод аўтараў патэнта — галоўны дызайнер кампаніі Джоні Айв. Аднак рэгістрацыя Apple аўтарскіх правоў на шкляны «айфон» не азначае, што такі паступіць у продаж. Кампанія часта атрымлівае патэнты «на ўсялякі выпадак», таму прыдуманыя ёй ідэі могуць быць ніколі не рэалізаваныя ў камерцыйных прадуктах.

0
giedras / Адказаць
11.07.2014 / 17:17
Уууу, прыкольна... =)
0
Кельт / Адказаць
11.07.2014 / 18:58
Еще не скоро.
0
Аматар портэра / Адказаць
11.07.2014 / 21:25
Эх,зноу Гарызонт апярэдзiлi у вынаходке...
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру