У Беларусі 15 ліпеня пачынаецца прыём дакументаў ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі (УССА), паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.

Абітурыенты падаюць у прыёмную камісію заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі па ўстаноўленай форме; арыгіналы дакумента аб адукацыі (пасведчанне аб заканчэнні 9 класаў, атэстат аб заканчэнні 11 класаў або дыплом аб атрыманні прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі або дыплом аб прафтэхадукацыі і атэстат аб заканчэнні 11 класаў) і дадаткі да яго; арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў год прыёму; медыцынскую даведку аб стане здароўя па ўстаноўленай форме; дакументы, якія пацвярджаюць права абітурыента на льготы пры залічэнні, і 6 фатаграфій размерам 3 х 4.

Дакументы на аснове агульнай базавай адукацыі прымаюцца: для навучання за кошт сродкаў бюджэту — з 15 па 31 ліпеня, на платнай аснове — з 15 па 31 ліпеня (у тым ліку, ад абітурыентаў, якія павінны здаваць уступны іспыт па спецыяльнасці); на платнай аснове ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты па спецыяльнасці, і ад абітурыентаў для ўдзелу ў конкурсе для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі па сярэднім бале дакумента аб адукацыі — па 14 жніўня.

Прыём дакументаў на аснове агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца: за кошт сродкаў бюджэту — з 15 ліпеня па 6 жніўня, на платнай аснове — з 15 ліпеня па 6 жніўня (у тым ліку ад абітурыентаў, якія будуць здаваць уступныя іспыты ва УССА: па спецыяльнасці, па навучальных прадметах (абітурыенты з парушэннямі зроку, слыху, функцый апорна-рухальнага апарату)); на платнай аснове ад абітурыентаў, якія вытрымалі ўступныя іспыты (ЦТ; уступныя іспыты ва УССА: па спецыяльнасці, па навучальных прадметах (абітурыенты з парушэннямі зроку, слыху, функцый апорна-рухальнага апарату), ад абітурыентаў для ўдзелу ў конкурсе для атрымання адукацыі па сярэднім бале дакумента аб адукацыі (па спецыяльнасцях, дзе ў папярэдні год конкурс быў 1,5 і менш чалавек на месца)) — па 14 жніўня.

У выпадку немагчымасці прыбыцця абітурыента ў прыёмную камісію па ўважлівай прычыне (захворванне, удзел у міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовая камандзіроўка або іншыя незалежныя ад абітурыента абставіны, пацверджаныя дакументальна) дакументы падаюць законныя прадстаўнікі абітурыентаў.

Дакументы на спецыяльнасці сельскай гаспадаркі і воднага транспарту прымаюцца з 1 па 5 снежня.

Юлія Ваніна адзначыла, што з 1 верасня будзе пачата навучанне па новых спецыяльнасцях (напрамку спецыяльнасці). Напрыклад, «абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў» (кваліфікацыя «спецыяліст па комплексным абслугоўванні і эксплуатацыі жылых дамоў») у Архітэктурна-будаўнічым каледжы Мінска, «мікра- і нанаэлектронныя тэхналогіі і сістэмы» (кваліфікацыя «тэхнік-тэхнолаг») у Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы, «электроніка механічных транспартных сродкаў» (кваліфікацыя «тэхнік-электронік») у Мінскім політэхнічным каледжы, «мехатроніка» (кваліфікацыя рабочага з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй «мехатронік 5-га разраду (халадзільнае абсталяванне)») у Магілёўскім тэхналагічным каледжы.

У 2014 годзе плануецца прыняць ва УССА больш як 43 тыс. чалавек, у тым ліку для навучання за кошт бюджэтных сродкаў — каля 25 тыс. чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?