11.07.2014 / 21:29

Міністр спорту зацікаўлены ў цесным супрацоўніцтве з царквой 8

«Супрацоўніцтва з царквой дае духоўную апору нашым спартсменам, дазваляе ім умацоўваць сілу волі, цярпенне, настойлівасць у дасягненні намечаных мэтаў», — заявіў міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко на пасяджэнні каардынацыйнага савета па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржаўнага кіравання і Беларускай праваслаўнай царквой.

Пасяджэнне прайшло ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі пры ўдзеле кіраўніка БПЦ Паўла, паведаміла 11 ліпеня прэс-служба Мінспорту.

Шамко нагадаў, што міністэрства і Беларуская праваслаўная царква яшчэ ў 2004 годзе падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне па розных кірунках: патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне; супрацоўніцтва ў развіцці спорту і турызму; сацыяльная і псіхалагічная работа.

Міністр прапанаваў стварыць пры экзархаце БПЦ грамадскі савет, у склад якога ўвойдуць супрацоўнікі Мінспорту для падрыхтоўкі праграмы супрацоўніцтва, разлічанай на найбліжэйшыя два гады (перадалімпійскі перыяд) і напоўненай канкрэтнымі мерапрыемствамі, з указаннем тэрмінаў выканання і пералікам адказных асоб.

У праграму могуць увайсці мерапрыемствы, звязаныя з удзелам прадстаўнікоў царквы ў адкрыцці спаборніцтваў і новых спартыўных аб'ектаў, провадамі каманд на міжнародныя турніры, аказаннем спартыўнымі арганізацыямі садзейнічання БПЦ у правядзенні рэстаўрацыі, рамонту, аднаўлення і будаўніцтва храмаў, іншых культавых будынкаў і збудаванняў.

«Мы зацікаўленыя ў больш цесным супрацоўніцтве царквы з нашымі нацыянальнымі камандамі, бо рэгулярна патрабуецца дадатковая дапамога ў фарміраванні ў прафесійных спартсменаў матывацыі самаадданага служэння Айчыне і падтрымання высокага іміджу Беларусі на міжнароднай арэне», — сказаў міністр.

Ён заявіў, што трэнеры напэўна прымуць дапамогу святароў у фарміраванні маральна-псіхалагічнай устойлівасці спартсменаў у экстрэмальных умовах надзвычайных нагрузак.

Шамко прапанаваў таксама актывізаваць працу па правядзенні спартыўных спаборніцтваў сярод святароў розных прыходаў, адзначыўшы, што міністэрства гатова аказваць практычную дапамогу ў арганізацыіх гэтых спаборніцтваў.

0
Ван Хельсiнг / Адказаць
11.07.2014 / 21:45
У спадара Шамко вельмi свецкi погляд на царкву - гэтыя казкi пра "цярпенне"... Сiлу "волi". Спорт нiякага дачынення НАОГУЛ (!) да царквы не мае, - што тут агульнага??! Цярпець, каб атрымаць $, з шасцю нулямi, за першае места (?)??? Малойцы! Добрая тэалагiчная база! Упярод, i з неабходнай амунiцыяй!..
0
отвалите / Адказаць
11.07.2014 / 21:47
Слухай ты, министр и остальные, отвалите от людей со своей церковью. Хочется молиться - идите в церковь и стучите лбами о пол, не навязывайте людям религию. Много людей неверующих или разных религий. Не ищите проблем себе на попу. Проблем захотелось, не будите зверя в обществе и вражды. Религия чисто добровольное занятие. Ни в школы, ни в ВУЗЫ она не имеет права сунуться, также, как и в КВАРТИРЫ! И вообще куда смотрит наша милиция, когда улицы заполонили приставалы разных сект со своими книжечками? Да ещё хуже в наглую повадились ходить по квартирам надоедать. Интересно, за каждого нового привлеченного клиента секты им может деньги проплачивают? Штрафуйте их всех подряд, министров тоже.
0
Ірэна / Адказаць
11.07.2014 / 21:51
Спартоўцы, камсамольцы, прыгажуны і ,ў дадатак да гэтай класічнай фразы, яшчэ і праваслаўныя ! Толькі навошта яны раней цэрквы палілі і святароў забівалі ?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру