12.07.2014 / 10:23

БелТА: Беларусы больш не будуць ездзіць у шопінг-туры ў Літву і Польшчу 38

У наступным годзе ў Мінску на праспекце Пераможцаў, 9 плануецца адкрыць комплекс, у які ўвойдуць гандлёва-забаўляльны цэнтр «Galleria Minsk», гатэль пад брэндам вядомага міжнароднага гасцінічнага аператара «Хілтан» і паркінг агульнай плошчай каля 100 тыс. кв м, піша БелТА.

Няўжо з наступнага года культаваму для часткі беларусаў «Акропалісу» можна будзе сказаць «Бывай»? 

Чакаецца, што новы аб'ект стане яшчэ адным пунктам прыцягнення, прычым не толькі для аматараў шопінгу, але і для дзелавых людзей.

У гандлёва-забаўляльным цэнтры будзе каля 160 крам, кавярняў, рэстаранаў. СТАА «Галерэя Канцэпт», якое выступае заказчыкам праектавання і будаўніцтва аб'екта, плануе прыцягнуць у цэнтр міжнародных аператараў гандлёвых сетак.

«Калі ўсё атрымаецца, то, я спадзяюся, што беларусам больш не давядзецца ездзіць у Польшчу, Літву на закупы. Ім будзе дадзены ўвесь спектр магчымасцей пакупак усіх тых брэндаў, па якія яны адпраўляюцца за мяжу. Перамовы з такімі кампаніямі ўжо вядуцца»,

— распавёў дырэктар СТАА «Галерэя Канцэпт» Уладзімір Хейфец.

Акрамя таго, у складзе комплексу будзе чатырохзоркавая гасцініца «Хілтан Дабл Тры» на 194 нумары з канферэнц-залай, бал-румам для ўрачыстых мерапрыемстваў і скай-барам на апошнім паверсе — з панарамным відам на гістарычны цэнтр горада.

Уладзімір Хейфец чакае, што з'яўленне ў Мінску яшчэ адной гасцініцы, дзе можна праводзіць бізнес-мерапрыемствы высокага ўзроўню, паспрыяе росту бізнэс-актыўнасці ў краіне. 

0
беларус!!! / Адказаць
12.07.2014 / 10:31
Бу-га-га.... Хай тыя ж брэнды заплоцяць беларускія падаткі, мыту, сабяруць кучу паперак.... - ... і зноўку цены будуць як і ў усіх БЕЛАРУСКІХ крамах...
0
Косця / Адказаць
12.07.2014 / 10:32
люди ездет не за асортиментов а за ценами и возвратом ватов. т.е. той же элетроники никогда не будт по тем ценам.
0
Бурбулятар / Адказаць
12.07.2014 / 10:32
А кілбасны аддзел будзе такі, што на ўсіх хопіць?
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру