12.07.2014 / 10:28

Баевікі ва Украіне зноў абстралялі сілы АТА з «Градаў», у адказ паднялі знішчальнікі 6

12 ліпеня падраздзяленні Узброеных сіл Украіны і Дзяржаўнай памежнай службы Украіны зазналі ртылерыйскі абстрэл з сістэм залпавага агню БМ-21 «Град», якія ўжываліся з боку мяжы Расійскай Федэрацыі.

Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранслужбе.

«Былі абстраляныя падраздзяленні, якія выконвалі задачы ў рамках АТА ў раёнах населеных пунктаў Зяленаполле, Дзьякава, Бірукова, Ізварын», - гаворыцца ў паведамленні.

«Артылерыя Узброеных сіл Украіны адкрыла агонь. Па камандзе міністра абароны ў паветра паднятыя знішчальнікі, якія патрулююць паветраную прастору Украіны і гатовыя да адбіцця магчымых нападаў», - адзначылі ў ДПСУ.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры АТА, за суткі загінулі 7, параненыя 33 вайскоўцаў.

0
?? / Адказаць
12.07.2014 / 11:19
Дык са спадарожніка разве не бачна дзе тыя "грады"? ці яны сапраўды з тэрыторыі рашы страляюць?
0
беларус / Адказаць
12.07.2014 / 12:58
Ага, с России , где из-за урала что бы не увидел Порошенко! Увидет и заберет!
0
2 ?? / Адказаць
12.07.2014 / 15:30
ахаха, а вы думаеце ва ўкраіны ёсць спадарожнікі???))) Беларусь і тая толькі нядаўна запусціла свой, а гэта ўлічваючы што ў нас дыхтатар с маніяй велічыя і жаданне татальнага кантроля і шпіянажа над усіма і за ўсіма. Ды ў такой колькасці каб кругласуткова кантралявать зону АТО? бо спадарожнікі лятаюць вакол зямлі па пэўнай траекторыі. Тут патрэбны беспілотнікаў паболей якія бы маглі накрыць усю тэрыторыі і даць дакладныя каардынаты кропак ворага.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру