У матчы за 3-е месца згуляюць зборныя Бразіліі і Галандыі. Нагадаем, што бразільцаў у паўфінале напаткала катастрофа ад Германіі — 1:7, а Галандыя прайграла па пенальці Аргенціне.
Сённяшні матч пачнецца а 23-й.
паўфінал для Бразіліі скончыўся фіяска.
Фінал Германія — Аргенціна пройдзе ў нядзелю, 13 ліпеня і пачнецца на гадзіну раней, а 22:00.