Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 16 ліпеня зніжаецца да 20,5 працэнта гадавых, паведаміла сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

Рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання з 21,5% да 20,5 працэнта прынята праўленнем банка. З пачатку года гэта ўжо трэцяе зніжэнне, папярэднія былі ў красавіку і маі. Тады стаўка таксама зніжалася на 1%.

У Бешанковіцкім раёне сёння праходзіць выязное пашыранае пасяджэнне праўлення Нацыянальнага банка з удзелам прадстаўнікоў Віцебскага аблвыканкама, кіраўнікоў усіх банкаў рэгіёна і кіраўнікоў прадпрыемстваў вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?