У Добрушы 11 ліпеня аўтамабіль «ГАЗ-2705» сарваўся з моста цераз раку Іпуць.
Як паведамляе УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, 26-гадовы кіроўца з-за няправільна выбранай хуткасці не справіўся з кіраваннем аўтамабіля, які зляцеў з моста і ўпаў на прыпаркаваны ўнізе трактар «ДТ-75», пасля чаго ўдарыўся аб жалезабетонную канструкцыю моста.
Вадзіцель аўтамабіля атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.
0
0
0
0
0
0