У раёне населенага пункта Зяленаполле Луганскай вобласці, паблізу мяжы з РФ, працягваецца ўзброенае супрацьстаянне паміж баевікамі і ўкраінскімі сілавікамі.
Аб гэтым сёння на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лісенка.
Ён патлумачыў, што непадалёк размешчаны ўчастак мяжы, праз які тэрарысты правозілі з Расіі баявую тэхніку і ўзбраенне, таму ён вельмі важны для тэрарыстаў. Гэты ўчастак зараз спрабуюць перакрыць і ўтрымаць Узброеныя сілы Украіны.
«Там насамрэч вельмі цяжка», — сказаў Лісенка.