У пятніцу ўвечары ў Вільні ўручылі дыпломы выпускнікам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта. Сёлета ўніверсітэт скончылі 192 выпускнікі.
У пятніцу ў віленскай мастацкай галерэі ў ходзе цырымоніі дыпломы былі ўручаны 177 бакалаўрам і 15 магістрам. З прывітальным словам перад выпускнікамі выступіў член Еўрапейскага парламента Пятрас Аўштравічус.
«Сярод вам я бачу лідараў будучыні. Бачу Гаўлаў, Ландсбергісаў, Валенсаў… Я веру, што вы павядзеце беларускае грамадства і сваю краіну ў новую будучыню», — прыводзіць словы П.Аўштравічуса прэс-служба ЕГУ.