12.07.2014 / 15:17

Ермакова: Іпатэка ў гэтым годзе запрацуе ў поўным аб'ёме 1

Іпатэка ў Беларусі запрацуе ў поўным аб'ёме сёлета. Такое меркаванне выказала сёння журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова на выязным пасяджэнні ў Бешанковічах.

Беларусі неабходна адыходзіць ад ільготнага крэдытавання ў жыллёвым будаўніцтве. Дзяржава давала і будзе даваць ільготныя ўмовы крэдытавання сем'ям з трыма і больш дзецьмі. Усе астатнія, хто не падпадае пад дзеянне адпаведнага ўказа прэзідэнта, знаходзяцца ў роўных умовах.

«Маладыя сем'і і старыя сям'і — гэта ўсё роўна сям'і. Ёсць такія, якія выгадавалі ўнукаў у інтэрнатах і таксама маюць патрэбу ў падтрымцы. Але ад ільготных крэдытаў нам трэба сыходзіць, - перакананая старшыня праўлення Нацбанка.

- Мы цяпер распрацоўваем сістэмы будзберажэнняў, многія просяць іпатэку. Мяркую, яна запрацуе ў поўным аб'ёме ў гэтым годзе», — сказала Надзея Ермакова, падкрэсліўшы, што заклад нерухомасці пры будаўніцтве жылля выкарыстоўваецца ва ўсім свеце.

0
моль лукаморская / Адказаць
13.07.2014 / 12:30
Да ладна, надзя, лучша сказаць, што хто не успел, тот апаздал. Глаўнае, што вы там все успелі, слугі народныя. Туфлі сабе купіла хоць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру