У бліжэйшыя суткі, 13 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны — дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі чакаюцца моцныя залевы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах магчымы град.
Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, месцамі пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13.. +19°С, максімальная днём +21.. +26°С, па ўсходзе да +29°С.
Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба расці.