12.07.2014 / 17:33

Памерла дысідэнтка Валерыя Навадворская 86

12 ліпеня на 65-м годзе жыцця памерла расійская праваабаронца і заснавальніца партыі «Дэмакратычны саюз» Валерыя Навадворская, паведамляюць расійскія СМІ.

Яна памерла ў рэанімацыі аддзялення гнойнай хірургіі маскоўскай бальніцы, куды была шпіталізаваная раніцай. Медыкі паведамляюць, што прычынай смерці стаў інфекцыйна-таксічны шок, пра гэта ў прыватнасці паведамляе расійскі Інтэрфакс са спасылкай на крыніцы ў медколах, смерць Навадворскай пацвердзіў радыёстанцыі Эхо Москвы віцэ-мэр Масквы Леанід Пячатнікаў.

«Я пацвярджаю, што Валерыя Навадворская памерла сёння ў Маскве», — сказаў ён.

Разам з тым РІА «Новості» паведамляла таксама са спасылкай на медыцынскія колы, што Навадворская знаходзіцца ў цяжкім стане ў маскоўскай Гарадской клінічнай бальніцы №1. Праўда пазней РІА «Новості» паведаміла пра смерць Навадворскай са спасылкай на маскоўскія ўлады.

Валерыя Навадворская нарадзілася ў 1950 г. у Баранавічах, у 9 гадовым узросце пераехала з сям'ёй у Маскву.

Валерыя Навадворская не адзін раз падвяргалася пераследам уладаў: змяшчалася ў псіхіятрычныя бальніцы, выклікалася на допыты, у яе кватэры праводзіліся ператрусы. У 1978, 1985, 1986 гадах Навадворскую судзілі за дысідэнцкую дзейнасць.

0
SHOS / Адказаць
12.07.2014 / 17:36
Знаковая личность современной России при всей её одиозности. По крайней мере для меня. Одна из немногих чьи статьи было интересно читать. Соболезную.
0
мясцовы2 / Адказаць
12.07.2014 / 17:39
журбінка((
0
Хэльвіг / Адказаць
12.07.2014 / 17:44
Вечная памяць, няхай ёй зямля будзе пухам.
Паказаць усе каментары/ 86 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру