Вядомы расійскі сатырык і публіцыст Віктар Шэндэровіч напісаў пра Валерыю Навадворскую ў сваім фэйсбуку:
«Вось вы не ведаеце, якая яна была прыгажуня ў маладосці, Лера Навадворская!
А я бачыў яе выпускную студэнцкую фатаграфію - у дзень, калі праводзіў у эміграцыю Жэню Ар'е (яны вучыліся разам на медыцынскім).
Тыя, хто катаваннямі ў казанскай псіхушцы ператварылі яе ў паўінваліда, і тыя, хто прамаўчаў ў анучку ўвесь рэпрэсіўны «савок», сталі потым новай расійскай элітай - і сумесным чынам, да канца яе жыцця, іранічна прасмяяліся на яе адрас. У гэтай агульнай іранічнай усмешцы прымалі ўдзел і многія найноўшыя дэмакраты з школы real-politik: Лера, ну што з яе ўзяць. Экстрэмістка!
А яна, сярод усёй гэтай двухсэнсоўнай гнілі, многія гады заставалася неверагодным эталонам гонару. І дзіўнай, герцэнаўскай сілы публіцыстам. А яе непрыманне зла было сапраўды шэкспіраўскай сілы …
Мы яшчэ проста не ў стане зразумець, хто жыў сярод нас і каго мы страцілі сёння.