Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прыняў запрашэнне прыняць удзел у фінале Кубка свету па футболе ў Рыа-дэ-Жанейра 13 ліпеня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Бразіліі Дылмы Русеф. Аднак увечары ў суботу стала вядома, што прэзідэнт Украіны сваю паездку адмяніў у сувязі з цяжкай сітуацыяй у краіне.

Уладзімір Пуцін будзе сярод гасцей фіналу Чэмпіянату яшчэ і як «гаспадар» наступнага мундыялю, ён возьме ўдзел у цырымоніі перадачы права правядзення Чэмпіянату свету па футболе ад Бразіліі Расіі.

На сустрэчы ў Бразіліі з канцлерам Германіі Ангелай Меркель Пуцін абмяркуе сітуацыю ва Украіне. Пра гэта паведаміў у суботу прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?