Нацыянал‑дэмакратычная супольнасць Беларусі вясной збіраецца шырока адзначыць 90‑годдзе з дня ўтварэння БНР. Але старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла ў Мінск не прыедзе.

Як распавёў Рацыі намеснік старшыні Рады, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык, старшыня Рады БНР — гэты пэўны статус і пэўнае стаўленне:

«Такое стаўленне з боку нацыянальна арыентаванай грамадскасці ёсць. 15 гадоў таму ў Беларусь прыязджаў тагачасны старшыня Рады Язэп Сажыч, які меў сустрэчы і з кіраўніком Беларусі на той час Станіславам Шушкевічам. Вось узровень візіту. Але зараз такога фармату быць не можа. Ніхто з чыноўнікаў сустракацца з Івонкай Сурвіллай не будзе. Да ўсяго ёй могуць учыніць на мяжы асабісты дагляд. Гэта ненармальная сітуацыя. Таму яе візіт у Мінск у цяперашняй сітуацыі выключаны».

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0