У пасёлку Калодзішчы Мінскага раёна 12 ліпеня абвалілася сцяна недабудаванага двухпавярховага жылога дома. На будаўніцтве працуе брыгада з сямі чалавек

Як паведамляе МНС, пад заваламі апынуліся тры будаўнікі. Пацярпелыя з траўмамі рознай ступені цяжкасці дастаўленыя ва ўстановы аховы здароўя. Іх вызвалілі з-пад завалаў яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?