Раніцай 13 ліпеня супрацоўнікоў МНС выклікалі ў вёску Рассветная Гомельскага раёна на ліквідацыю пажару — загарэліся старыя аўтапакрышкі на тэрыторыі завода па іх перапрацоўцы.

На ліквідацыі пажару цяпер працуюць сем аўтацыстэрнаў.

Старыя пакрышкі гараць на плошчы 200 квадратных метраў. 

Прычыну пажару пакуль не высветлілі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?