21.11.2007 / 11:42

Беларуская падаткавая сыстэма найгоршая ў сьвеце 1

Паводле штогадовага дасьледаваньня Сусьветнага банку, беларуская падаткавая сыстэма прызнаная найгоршай у сьвеце.

Цяжка плаціць падаткі ў Афрыцы. Але яшчэ цяжэй — ва Ўкраіне і Беларусі.

За апошні год падаткавыя сыстэмы ў цэлым палепшыліся, мяркуе Сусьветны банк і PricewaterhouseCoopers. Раз на гад у рамках дасьледаваньня Doing Business яны высьвятляюць, наколькі высокія падаткі, колькі працэдур трэба прайсьці для іх уплаты, колькі часу на гэта выдаткоўваецца.

Такім чынам, Расея на 130-м месцы з 178. Значна цяжэй плаціць падаткі афрыканскім фірмам, кампаніям з Украіны (177-е) і асабліва Беларусі (178-е, апошняе). А вось у іншых эўрапейскіх дзяржавах падаткі плаціць прасьцей, нават калі яны вышэйшыя.

У Беларусі фірма ў год мусіць здаць 124 дэклярацыі (а ў Швэцыі —а дну, электронную). Гэта стварае перашкоды для разьвіцьця буйнога бізнэсу, а малы й сярэдні вымушаныя сыходзіць на паўлегальныя схемы, кажа прэзыдэнт Цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук.

Цалкам матэрыял публікуе расейскае выданьне «Ведомости»

0
pan Brudas / Адказаць
21.11.2007 / 15:13
Ну не скажыце - як для каго. У нас, напрыклад, тав. Семашко ўжо другі раз свой гатэль дабудоўвае. Бізнэс расквітае і падаткі не перашкаджаюць. А чаму - таму што жонка працуе ў абласным упраўленьні МНС на адказнай пасадзе і ведае, як трэба іх плаціць. А калі замест 124 зрабіць адну паперку, дык тады ўсе гатэляў набудуюць - прайсьці не будзе дзе!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру