13.07.2014 / 18:29

Украінка Анастасія Багінская стала пераможцай дзіцячага конкурсу «Віцебск-2014» ВІДЭА 1

Настасся Багінская з Украіны заваявала Гран-пры XII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск-2014» на XXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».

За свой выступ 9-гадовая дзяўчынка атрымае 5 тысяч даляраў. Як расказала журналісту Сегодня.UA мама пераможцы, усе грошы яны ўкладуць у яе адукацыю.

Сама ж Анастасія прызналася, што яна скончыла трэці клас на выдатна, марыць стаць актрысай, а яшчэ часам агучвае сур'ёзныя фільмы (голасам Багінскай размаўляе дачка Ноя ў аднайменным фільме Дарэна Аранофскі).

Першая прэмія была прысуджана беларусцы Зінаідзе Купрыяновіч. Другое месца падзялілі Лізі Шаўгулідзе (Грузія) і Андрэй Бойка (Украіна). Прадстаўнік Арменіі Міка стаў трэцім.

У ХII Міжнародным дзіцячым конкурсе «Віцебск-2014» ўдзельнічаў 21 вакаліст з 18 краін.

0
Ягор / Адказаць
15.07.2014 / 00:10
Лепшая дзяўчынка, сапраўды. Гонар і слёзы былі на вачах у кожнага другога слухача. Нават журы выцірала слёзы. Такая радасць за любоў да краіны, за прагу да незалежнасці, за мір і шчасце. Раю паслухаць усім. Жыву і мару, каб і Беларусь пачала выдзяляць грошы на падрымку дзіцячай творчасці (без яскравага хабарніцтва, якое пануе зараз у нашай краіне). Культура і дзеці - наша будучыня
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру