Спявак і акцёр Джарэд Лета прыехаў у Маскву з канцэртамі ў падтрымку свайго апошняга альбома «Love Lust Faith + Dreams». І тут жа апынуўся ў цэнтры скандалу, піша russianshowbiz.info.

У пятніцу па дарозе ў гатэль, Джарэд вырашыў не карыстацца падземным пераходам, а перайсці дарогу ў забароненым месцы.

Лета выскачыў на дарогу з ажыўленым рухам, і яго тут жа ледзь не збіў аўтамабіль. На шчасце, усё абышлося.

Але, убачыўшы людзей у форме, якія беглі да яго, каб выпісаць штраф, Лета паспяшаўся схавацца ў гатэлі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?