З-за падтаплення помпавага памяшкання ААТ «Гродна Азот» 13 ліпеня прыпынена работа двух цэхаў (аміяк-4 і карбамід-4) прадпрыемства. Як паведаміла Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, вядуцца работы па адпампоўванні вады. 

Як вядома, у выніку моцных ліўняў ноччу 13 ліпеня зарэгістравана выпадзенне 33,6 мм ападкаў пры сярэднямесячнай норме 77 мм.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?