У сакавіку ў беластоцкага пісьменьніка Міхася Андрасюка выйшла кніга «Белы конь». Яна складаецца зь дзевяці лірычных навэляў пра лёс вялікай сям’і Іванюкоў, што па Другой сусьветнай вайне апынулася ў Польшчы, – дзяржаўная мяжа прайшла па сярэдзіне сядзібы Ўладзімера Іванюка.

Яшчэ нядаўна ня верылася, што пасьля Сакрата Яновіча Беласточчына бліжэйшым часам народзіць новага празаіка. Але вось ён. Піша, выдаў тры кнігі. Са сваім адметным стылем – акварэльным, навэлістычным, іранічным, з адметным гумарам. У Беларусі яго няма з кім параўнаць.

Уяўляю, як цяжка пісаць пра невялічкае мястэчка Гайнаўка, якое фактычна паўстала 50 гадоў таму, пасьля таго, як у Белавескай пушчы змайстравалі тартак. Бо ў Гайнаўку пазьяжджалі сяляне, якія апынуліся пры мяжы, як у тупіку.

Але Андрасюк не стамляецца, не вычэрпваецца.

30 сакавіка ў Гайнаўцы адбылася прэзэнтацыя кнігі. На ёй прысутнічалі ня толькі жыхары мястэчка, але і госьці зь Менску (група ліцэістаў на чале зь Леанардай Мухінай) і гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?